ГІМН ЛЕСАВОДАЎ

Жыццё iдзе, жыццё бяжыць, Ляцiць наперад без аглядкi. Сыходзім мы, а лесу жыць I вабіць хараством нашчадкаў.

У шчаслівы час i ў час бяды, У якix бы нi былі мясцінах, Дадому кліча нас заўжды Зялёная краса Айчыны.

Жыццё iдзе, жыццё бяжыць, Стралой мільгаюць дні за днямі. А нам без лесу ўжо не жыць, Бо ў нас урос ён каранямі.

Няма найлепшае красы, Чым лесу роднага акраса. Не толькі росцім мы лясы– Расцём і caмi з iмi разам. У шчаслівы час i ў час бяды, У якix бы нi былі мясцінах, Дадому кліча нас заўжды Зялёная краса Айчыны.

Пад пошум соснаў i бяроз Мы тчэм жыцця свайго аснову. I слова «лес», i слова «лёс» Сугучны ўсё ж невыпадкова.

Шумяць бары, шумяць гai I навяваюць прахалоду. Удзень i ўноч свой вечны гімн Лясы спяваюць лесаводам.